Апублікаваны відэазапіс моманту выбуху машыны Паўла Шарамета

20.07.2016 / 15:31

Украінскае інтэрнэт-выданне «Обозреватель» апублікавала відэазапіс, на якім відаць момант выбуху аўтамабіля журналіста Паўла Шарамета.

Відэазапіс быў зроблены адной з камер назірання ў раёне месца здарэння. На запісе відаць, што выбух адбыўся з боку кіроўцы, калі аўтамабіль прытармазіў перад скрыжаваннем.