У Драгічынскім раёне пад МАЗ трапіў ровар з двума дзецьмі: загінуў 5-гадовы хлопчык

ДТЗ адбылося 29 ліпеня каля 15.00.

29.07.2016 / 18:58

59-гадовы кіроўца МАЗа — устаноўлена, што ён быў цвярозы — ехаў па вёсцы Імянін. На скрыжаванні Першамайскай і Школьнай ён збіў 13-гадовую раварыстку, якая везла на раме 5-гадовага брата, паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Паводле папярэдняй версіі, дзяўчынка выехала з другараднай дарогі на галоўную.

У выніку аварыі хлопчык загінуў на месцы. Дзяўчынку медыкі завезлі ў бальніцу.