На сёння таксама прагназуюць дажджы і навальніцы

30.07.2016 / 08:48

На большай частцы тэрыторыі краіны ў суботу пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Максімальная тэмпература паветра па краіне ў межах ад + 23°С да + 29°С.

У Мінску: кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.

Максімальная тэмпература паветра каля + 25°С.