Ва Украіне затрымалі былога кіраўніка фракцыі «Партыі рэгіёнаў»

30.07.2016 / 11:11

Былога кіраўніка фракцыі «Партыі рэгіёнаў» Аляксандра Яфрэмава затрымалі. Пра гэта на старонцы ў Facebook паведаміў генпракурор Украіны Юрый Луцэнка.

«Па падазрэнні ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны затрыманы экс-кіраўнік фракцыі ПР гр. А. Яфрэмаў», - гаворыцца ў паведамленні. Прэс-сакратар генпракурора Ларыса Сарган дадала, што Яфрэмава затрымалі ў аэрапорце «Барыспаль», адкуль ён ляцеў у Вену.

«Менавіта ў Вене знаходзіцца сын адыёзнага рэгіянала», - напісала яна ў Facebook.