Махлярка з Брэсцкага раёна выдурыла ў людзей $180 000

07.08.2016 / 16:51

Жыхарка Брэсцкага раёна абвінавачваецца ў махлярстве: яна падманам завалодала буйной сумай грошай, якая перавышае сто восемдзесят тысяч даляраў.

Было выяўлена, што жанчына трыццаці сямі гадоў уваходзіла ў давер да людзей, ашуквала іх і атрымлівала грошы. Напрыклад, яна казала, што сродкі ёй патрэбныя для таго, каб развіваць бізнес. Грошы яна атрымлівала ў перыяд са студзеня 2014 па сакавік гэтага года ад розных людзей.

Распачатая крымінальная справа. Следчыя шукаюць магчымых пацярпелых.