Маргарыта Махнева, Марына Літвінчук, Надзея Ляпешка і Вольга Худзенка — прыгажуні-байдарачніцы з бронзай

20.08.2016 / 16:30

Беларускія дзяўчаты-байдарачніцы выйгралі бронзавы медаль у гонцы на 500 м на Алімпіядзе ў Рыа-2016.

Марына Літвінчук, Надзея Лепяшко, Вольга Худзенка і Маргарыта Махнёва — вось імёны прызёрак. Першыя тры з іх на папярэдняй Алімпіядзе былі ў складзе зборнай і паказалі такі самы бронзавы вынік.

Вольга Худэнка

24 гады, нарадзілася ў Хойніках.

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2012.

Надзея Лепяшко (Попак)

27 гадоў, нарадзілася ў мястэчку Пціч Петрыкаўскага раёна.

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2012.

Марына Літвінчук (Палтаран)

28 гадоў, нарадзілася ў вёсцы Сотнічы Петрыкаўскага раёна.

Бронзавы прызёр Алімпіяды-2012.

Маргарыта Махнёва

24 гады, нарадзілася ў Хойніках. 

БЮ