«Крумкачы» прайгралі трэці матч запар

26.08.2016 / 20:54

У матчы 20-га тура чэмпіянату краіны па футболе «Крумкачы» на сваім полі прайгралі жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 0:2.

Гэта ўжо трэцяя запар параза мінскага клуба.

Сёння «Дынама» Брэст гуляе з «Іслаччу».

Астатнія матчы пройдуць 27-28 жніўня. У нядзелю, напрыклад, згуляюць «Слуцк» — «Дынама» Мінск, «Нафтан» — «Шахцёр» і БАТЭ — «Белшына»