Стрытбол, воркаут, паркур-гарадок. У Мінску адкрыўся парк экстрэмальных відаў спорту ФОТЫ

Цяпер аматары вострых адчуванняў могуць задавальняць сваю цягу да небяспекі цэнтралізавана: у Мінску на вуліцы Сталетава, 1 адкрыўся вялікі парк, прысвечаны экстрэмальным відам спорту.

03.09.2016 / 21:34

Унікальны для краін СНД парк змяшчае сем пляцовак: для міні-футбола, стрытбола, воркаута, паркур-гарадка, скейт-парку, дзіцячых забаў і для заняткаў спортам людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Увогуле, кожны можа знайсці, чым заняцца.

Ідэя стварэння такога парку ўзнікла ва ўдзельнікаў Цэнтра вулічнай культуры і спорту «ProКач» летась.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац ініцыятыву падтрымаў, і парк пабудавалі ўсяго за тры з паловай месяцы замест запланаваных сямі.