У Івацэвіцкім раёне загінуў 18-гадовы матацыкліст

19.09.2016 / 09:47

Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 21:40, гаворыцца ў зводцы міліцыі.

Паблізу вёскі Харашча Івацэвіцкага раёна 18-гадовы жыхар вёскі Бусяж на матацыкле выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з мапедам, якім кіраваў жыхар в. Грыўда. У выніку першы загінуў, а другі змешчаны ў бальніцу.

Абодва не маюць пасведчання кіроўцы.