Макей сустрэўся ў Нью-Ёрку з міністрам замежных спраў Нямеччыны і генсакратаром Рады Еўропы

22.09.2016 / 09:27

У ходзе ўдзел ў 71-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

У. Макей падчас сустрэчы асабліва выдзеліў ролю Германіі ва ўмацаванні лініі на нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

«Адбыўся абмен думкамі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне, удасканаленні ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ па забеспячэнні бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Абмеркаваныя пытанні правядзення шэрагу сумесных мерапрыемстваў у гэтым годзе, якія, па перакананні абодвух міністраў, будуць спрыяць далейшаму пашырэнню пазітыўнай атмасферы ў двухбаковых адносінах», паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

На сустрэчы з генеральным сакратаром Рады Еўропы Торб'ёрнам Ягландам У.Макей пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Радай Еўропы па розных напрамках. Кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў важнасць больш актыўнага далучэння беларускіх экспертаў у пасяджэння розных працоўных органаў Рады Еўропы. Падкрэслена важнасць пашырэння ўдзелу Беларусі ў прававых інструментах арганізацыі.