«Мінск» — БАТЭ, а таксама яшчэ тры пары 1/4 фіналу Кубка Беларусі

22.09.2016 / 12:19

У выніку лёсавання, што прайшло 22 верасня, утвораныя чвэрцьфінальныя пары Кубка Беларусі па футболе.

Тарпеда-БелАЗ — Слуцк
Дынама Мінск — Дынама Брэст
Гомельчыгункатранс (Д2) — Шахцёр
Мінск — БАТЭ

Наймацнейшыя на стадыі 1/4 фіналу будуць выяўленыя шляхам двухматчавага супрацьстаяння. Гульні пройдуць у сакавіку 2017 года.