Хакеісты мінскай каманды дапамаглі затрымаць п'янага кіроўцу

22.09.2016 / 19:45

Хакеісты мінскай каманды «Юнацтва» дапамаглі затрымаць п'янага кіроўцу, паведамілі ў прэс-службе сталічнага клуба.

Вяртаючыся пасля матчу Кубка Беларусі з Салігорску 21 верасня, гульцы каманды звярнулі ўвагу на аўтамабіль, па манеры язды якога стала зразумела — за рулём нецвярозы кіроўца. Аўтобус з мінскай камандай дагнаў парушальніка. Хакеісты вывелі нецвярозага кіроўцу з машыны і выклікалі ДАІ.

Нарад, які прыбыў, склаў пратакол на нецвярозага кіроўцу і адправіў яго на медыцынскі агляд, а транспартны сродак быў дастаўлены на штрафстаянку.