Як прайшло ўрачыстае свята ў гонар Дня без аўтамабіля ВІДЭА

22.09.2016 / 22:39

З 16 па 22 верасня ў Мінску праходзіў Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Адміністрацыя Мінска разам з прадстаўнікамі ЕС арганізавалі роварныя экскурсіі і акцыі, накіраваныя на адмову ад ад аўтамабіля на карысць двухколавага сродка перамяшчэння.

22 верасня ў Мінску прайшоў «Дзень без аўто», дзякуючы якому кожны кіроўца мог праехаць бясплатна на грамадскім транспарце, прад’явіўшы пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на аўто.

Арганізатары зладзілі святочны канцэрт насупраць Нацыяльнага мастацкага музея, дзе выступілі беларускія гурты NAVI,:B:N:, «Радыёхваля». Акрамя гэтага, прайшлі некалькі конкурсаў, выступы прафесійных раварыстаў і ролераў, а кожны ахвотны змог адрэмантаваць свой ровар, атрымаць кансультацыю ці паглядзець роварныя фільмы. 

Як прайшло святкванне, глядзіце ў паўтарахвілінным відэа:

Мікіта Недаверкаў