Следчы камітэт пачаў праверку смерці ў жодзінскай турме Ігара Барбашынскага

23.09.2016 / 10:49

Паводле прадстаўніка Следчага камітэт па Мінскай вобласці Таццяны Беланог у Жодзінскім гарадскім упраўленні Следчага камітэта распачатая праверка па факце смерці вязня жодзінскай турмы Ігара Барбашынскага.

«З мэтай высвятлення прычын смерці Ігара Барбашынскага прызначаная судова-медыцынская экспертыза», — паведаміла Таццяна Беланог.

Пра тэрміны заканчэння экспертызы прадстаўніца СК сказала, што «экспертызу мусяць закончыць у адпаведнасці з законам».