Расійска-ізраільскага блогера Носіка аштрафавалі на $8 тысяч за допіс пра Сірыю у ЖЖ

03.10.2016 / 14:35

Прэсненскі суд Масквы прызнаў блогера Антона Носіка вінаватым у размяшчэнні ў інтэрнэце экстрэмісцкіх матэрыялаў і прысудзіў яго да штрафу ў памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (8 тыс. даляраў).

Фота: Дождь.

Сам Носік раней заявіў, што ўмоўны тэрмін для яго нічым не лепшы за рэальны. У апошнім слове ён папрасіў суддзю не абмяжоўвацца паўмерамі і альбо апраўдаць яго, альбо адправіць у калонію на два гады.

«Калі я невінаваты — апраўдайце мяне. Калі вінаваты, дайце рэальны тэрмін. Мы ж дарослыя сур'ёзныя людзі, не баімся ні начальства, ні адзін аднаго, ні Масгарсуда. Сумку з рэчамі я ўжо сабраў», — заявіў блогер на пасяджэнні ў Прэсненскім судзе Масквы.

Носіка судзілі па частцы 1 артыкула 282 КК. Падставай да пераследу стала запіс у ЖЖ пад загалоўкам «Сцерці Сірыю з твару зямлі»