У Кіеве ў выніку ДТЗ збіты помнік Міхалу Жызнеўскаму

У Кіеве кіроўца на вялікай хуткасці ўехаў у помнік Нябеснай Сотні, які знаходзіўся на Еўрапейскай плошчы.

09.10.2016 / 19:09

Як паведамляе партал dtp.kiev.ua, ДТЗ адбылося сёньня днём. Украінскі журналіст Назар Прыходзька ўдакладняе на сваім профілі ў фэйсбуку, што гаворка ідзе пра помнік беларусу Міхалу Жызьнеўскаму. Паводле яго слоў, помнік цалкам зьнішчаны.

«Кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс» не справіўся з кіраваньнем і на хуткасьці ўрэзаўся ў помнік Нябеснай Сотні. Пасьля гэтага, «Мэрсэдэс» адкінула на «Фольксваген» — гаворыцца на сайце dtp.kiev.ua.

Удар быў настолькі моцным, што ў аўтамабіляў спрацавалі падушкі бясьпекі. На месцы ДТЗ працуе патруль паліцыі. Чакаецца прыезд сьледча-апэратыўнай групы, каб правесьці экспэртызу на наяўнасьць алькаголю ў крыві кіроўцы.