Сёньня дзень народзінаў Васіля Быкава
19.06.2008 / 11:03
Сёння кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН‑цэнтру разам са сваякамі і блізкімі Быкава традыцыйна ўскладуць кветкі да яго магілы на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
Акрамя таго, на радзіме народнага пісьменніка — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці — пройдзе творчая акцыя з удзелам сваякоў Васіля Быкава і яго сяброў (у прыватнасці, будзе прысутнічаць народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін).
У праграме памятных мерапрыемстваў — выступ пісьменнікаў і мастакоў, наведванне Музея‑сядзібы В. Быкава, прэзентацыя дакументальнага фільма рэжысёра Уладзіміра Коласа «Галерэя Ады», канцэрт з удзелам беларускіх бардаў.