На канцэрт Міхалка прапускалі з «Пагоняй», але Б-Ч-Б сцягі прасілі «мяняць» на сцягі Brutto

29.10.2016 / 19:57

Беларуска-украінскі панк-рок гурт BRUTTO 29 кастрычніка ўпершыню выходзіць на беларускую сцену. На канцэрце ў Гомелі аншлаг.

Ля увахода ў Лядовы палац гледачы сутыкнуліся з жорсткім кардонам міліцыі і людзей ў цывільным. Гледачоў з БЧБ-сцягамі напачатку проста не прапускалі, потым прапанавалі здаваць іх у камеру захоўвання рэчаў або абмяняць на ўваходзе на сцягі з сімволікай BRUTTO.

Віталь Гуркоў, баксёр і музыкант BRUTTO, патлумачыў «Нашай Ніве»: «Iдэолагi выставiлi умову, каб канцэрт не пераўтвараўся у палiтычную акцыю. Для гэтага на канцэрце не павiнна быць бел-чырвона-белых сцягоў».

А гэтыя хлопцы пранеслі сцяг у залю, але не захацелі раскрываць, як ім гэта ўдалося.

А гэты фотаздымак зроблены ўжо пасля канцэрту:

Ірына Арахоўская, Мікіта Недаверкаў