Зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў гэтыя выхадныя

31.10.2016 / 22:12

Зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя Беларусі ў выхадныя. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Бальнічныя і амбулаторна-паліклінічныя, санітарна-эпідэміялагічныя ўстановы аховы здароўя, аптэкі, арганізацыі пералівання крыві 5 лістапада будуць працаваць па графіку работы суботняга дня, 6 лістапада — выхаднога дня, 7 лістапада — святочнага дня.

У выхадныя і святочныя дні амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзялення бальніц, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць узмоцненыя найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі. З ліку кіруючага складу будуць арганізаваныя адміністрацыйныя дзяжурствы ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, галоўным упраўленні аховы здароўя Мінаблвыканкама, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя.

nn.by