Сельскі бацюшка знайшоў у вадаёме каля царквы труп жанчыны

01.11.2016 / 11:13

У Баранавіцкім раёне сельскі бацюшка выявіў у вадаёме каля царквы труп патанулай жанчыны, паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Выпадак адбыўся ў вёсцы Палонка вечарам 30 кастрычніка. Побач з берагам настаяцель храма ўбачыў труп невядомай жанчыны і паведаміў пра гэта ў міліцыю. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. На працягу сутак была вызначаная асоба загінулай. Ёю аказалася 80-гадовая жыхарка Гродна.

Як высветлілася, пенсіянерка з'ехала 21 кастрычніка ў бацькоўскі дом у Брэсцкую вобласць. На сувязь з сваякамі не выходзіла, таму яе пошукамі заняліся супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна. На целе патанулай бабулі прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Дакладную прычыну яе гібелі вызначаць спецыялісты падчас судова-медыцынскай экспертызы.