Руды бачыць плюсы для Беларусі ў запавольванні эканомікі Кітая

03.11.2016 / 15:52

Пасол Беларусі ў Кітаі, былы памочнік прэзідэнта па эканоміцы Кірыл Руды ў гутарцы з карэспандэнтам «Нашай Нівы» падзяліўся меркаваннем пра запавольванне эканомікі Кітая:

«Гэта добра для Беларусі, што эканоміка Кітая запавольваецца. Тамтэйшыя кампаніі выходзяць на новыя рынкі, краіны, шукаюць іх. І мая ў тым ліку задача — зрабіць так, каб яны ішлі ў Беларусь».

Арцём Гарбацэвіч, фота Сяргея Гудзіліна