На Вілейшчыне кіроўца BMW пратараніў дзіцячы вазок: немаўля загінула

Трагедыя адбылася 6 лістапада, у 18.35, непадалёк ад вёскі Ізбіна Вілейскага раёна. Пра гэта паведамілі tut.by у прэс-службе МУС.

08.11.2016 / 09:51

Фота stroller-guru.com

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца BMW, жыхар Вілейкі, наехаў на дзіцячы вазок, які вяла мясцовая жыхарка, што знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

У выніку аварыі хлопчык 2016 года нараджэння, які знаходзіўся ў вазку, атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 21.00 памёр.