Два номера «ARCHE» вышли из печати одновременно
11.11.2016 / 15:54
Дарагія сябры! Днямі выйшлі з друку два нумары часопіса «ARCHE».
№ 3—2016. Род Сапегаў (476 старонак)
У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару «Род Сапегаў», гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, аказаліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі,Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці, унутранай і знешняй палітыцы гэтай дзяржавы.
Увага: цяпер вы можаце набыць, як папяровую, так і электронную версію гэтага нумару.
Папяровая версія доступная па спасылцы.
Цана папяровага выдання 7 руб.
Электронную версію можна набыць тут.
№ 4—2016. Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну(240 старонак)
Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага «Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы». Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкайлітаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі. Гісторык з Польшчы Яанна Героўска-Калаўр на матэрыялах дзённікавых запісаў Міхала Ромэра асвятляе ідэі ранняга беларускага нацыяналізму ўспрымаліся прыхільна настроенымі інтэлектуаламі з іншых краін нашага рэгіёну.
Увага: цяпер вы можаце набыць, як папяровую, так і электронную версію гэтага нумару.
Папяровая версія доступная па спасылцы.
Цана папяровага выдання 5 руб.
Электронную версію можна набыць тут.