Трамп не будзе адмяняць аднаполыя шлюбы

14.11.2016 / 17:58

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў не перашкаджаць рашэнню Вярхоўнага суда краіны аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Пра гэта ён паведаміў у эфіры тэлевізійнай праграмы «60 minutes» на тэлеканале CBS, перадае Politico.

У ходзе размовы з вядучымі яму было зададзенае пытанне пра яго стаўленне да аднаполых шлюбаў. Палітык у адказ растлумачыў, што яго ўласныя погляды не маюць значэння, а пытанне з пункту гледжання закона ўжо вырашанае. «Адпаведныя судовыя пазовы ўжо разглядаліся Вярхоўным судом, і рашэнне па іх было вынесенае. Я згодны з ім», — растлумачыў рэспубліканец.

nn.by