Тэнісны трэнер Цяцерын: Лукашэнка падарыў мне аўчарку, папугая і ката

18.11.2016 / 20:18

Намеснік старшыні Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын расказаў «Камсамольскай праўдзе», што Аляксандр Лукашэнка падарыў яму аўчарку па мянушцы Майк, папугая Кешу і ката Тома.

Сяргей Цяцерын (злева) — адзін з блізкіх сяброў Лукашэнкі.

«Папугай Кеша дужы, вялікі. Прачынаецца ў 4-5 гадзін раніцы і пачынае спяваць, нешта распавядаць. Кот Том пародзісты, брытанскі. Мы яго атрымалі кацянём. Аўчарцы Майку ўжо два гады, таксама вырасла здаровай, вясёлай», — расказаў ён.