Калі б Хрыстос нарадзіўся ў 2016 годзе. Дызайнер вырабіў калядную стаенку для хіпстараў ФОТЫ

Дызайнер Кейсі Райт (Casey Wright) вырабіў калядную стаенку для хіпстараў (Hipster Nativity Set), якая канструюе атмасферу нараджэння Хрыста, калі б гэта было ў 2016 годзе.

24.11.2016 / 12:59

Фігуркі трох каралёў прыносяць Ісусу дары з Амазону на сегвэях, а Юзаф робіць сэлфі з немаўлём.

Марыя ў стаенцы трымае каву з папулярнай сеткі кавярняў і робіць дакфэйс («вусны вутачкай»).

Жывёлы ў хляве, дзе нарадзіўся Ісус, ядуць 100% арганічны корм без глютэну.

Усе гэтыя і іншыя дробныя дэталі з'яўляюцца часткай каляднай хіпстарскай стаенкі. 

Такую незвычайную калядную стаенку можна нават набыць за $129.99.