Пальчыс: «На месцы Наталлі Качанавай я б пералічыў 1000 рублёў Нашай Ніве»

13.12.2016 / 15:23

Рэдакцыя «Нашай Нівы» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на расследаванні.

Тыя, хто дапаможа на максімальна магчымую суму — 1000 рублёў, — атрымае джэк-пот. Рэдакцыя прыедзе да вас і пасадзіць бульбу.

Блогер Эдуард Пальчыс знайшоў патэнцыйнага плацельшчыка гэтай сумы.

«На месцы Наталлі Качанавай я б пералічыў 1000 рублёў «Нашай Ніве», і паглядзеў, як увесну Панкавец і Недаверкаў на вачах ва ўсёй «эліты» хілілі б спіны, успахваючы элітную зямлю Драздоў-2»,— пажартаваў ён.

* * *

Чытайце таксама:

Віцэ-прэм’ерка Качанава пачынае будоўлю катэджа ў Драздах ФОТЫ