Нямецкі брэнд распрацаваў для жанчын туфлі са зменнымі абцасамі ФОТА і ВІДЭА

Mime et Moi — нямецкі абутковы брэнд, які распрацаваў туфлі для жанчын на зменным абцасе. Кампанія прапануе модніцам абутак, які яны змогуць насіць у любы час дня і пры любой нагодзе.

14.12.2016 / 14:16

З абуткам ад Mime et Moi прадастаўляецца камплект абцасаў на выбар. Адны — вышынёй 3 сантыметры, дзве пары вышынёй у 7 сантыметраў і дзве пары вышынёй у 10 сантыметраў. Абцасы вышынёй у 7 і ў 10 сантыметраў таксама адрозніваюцца па форме: ёсць шпількі, а ёсць больш шырокі варыянт.

У кошт туфляў ўваходзяць абцасы вышынёй 3 сантыметры і шырокія абцасы вышынёй у 10 сантыметраў, астатнія прыйдзецца заказваць асобна. Кошт абутку пачынаецца ад 175 еўра.