Каманда Лукашэнкі зноў перамагла ў турніры на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ФОТА
Каманда Лукашэнкі ў другі раз перамагла ў Х Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, перадае БелТА.
17.12.2016 / 19:25
Фота Мікалая Пятрова, БелТА.
Сёння на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» каманда кіраўніка дзяржавы сустракалася з камандай Мінскай вобласці і выйграла з лікам 7:5 (3:0, 1:2, 3:3). У пераможцаў па дзве шайбы закінулі Канстанцін Кальцоў і Андрэй Асташэвіч, па шайбе — Сцяпан Панамароў, Вадзім Бекбулатаў і Аляксандр Лукашэнка, у актыве якога адна галявая перадача.
Фота Мікалая Пятрова, БелТА.
Гэта другая перамога каманды прэзідэнта, у першым матчы яна перайграла ў Шклове хакеістаў Магілёўскай вобласці — 13:4.
У папярэдніх турнірах сем разоў перамагала каманда прэзідэнта (2008, 2010—2012, 2014—2016). Па разу трыўмфатарамі станавіліся хакеісты Гомельскай (2009) і Мінскай (2013 года) абласцей.