Падлетак з бензапілой, які здзейсніў напад у ГЦ «Еўропа», прызнаны адэкватным

22.12.2016 / 22:12

Фота Яўгенія Ерчака

Малады чалавек з бензапілой, які здзейсніў напад у ГЦ «Еўропа» ў Мінску 9 кастрычніка, прызнаны адэкватным (быў у свядомасці).

Аб выніках комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы распавёў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, паведамляе Tut.by.

«Ён прызнаны адэкватным», — заявіў Іван Наскевіч. Ён заявіў, што падлетак у поўнай меры асэнсоўваў свае дзеянні.

Наскевіч адзначыў, што справа, магчыма, ужо сёлета будзе накіравана ў суд. І толькі там мы зможам даведацца матывы здзейсненага.

Падазраванаму ў снежні 2016 года спаўняецца 18 гадоў.