Варона скрала ў эстонца пашпарт падчас праходжання мяжы з Расіяй

Варона скрала пашпарт у грамадзяніна Эстоніі падчас праходжання расійскай мяжы ў Івангорадзе Ленінградскай вобласці, піша Meduza.

30.12.2016 / 16:23

Як распавялі прадстаўнікі Паўночна-Заходняга мытнага ўпраўлення, птушка вырвала дакумент з рук эстонца і паляцела.

Супрацоўнікі мытні паспрабавалі злавіць варону пры дапамозе сабак, але не змаглі адшукаць птушку.

Прапажу аформілі ў паліцыі Івангорада. Там жа эстонцу далі адрас эстонскага консульства ў Санкт-Пецярбургу для атрымання дакументаў, неабходных для вяртання на радзіму.

Пашпарт знайшлі праз некалькі дзён. Варона вырвала з яго адну старонку і кінула непадалёк ад мытнага пункта.

nn.by