Пад Маладзечна малакавоз пасля сутыкнення пратараніў два аўто: адзін чалавек загінуў

Адзін чалавек загінуў і яшчэ тры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое адбылося 3 студзеня каля 07.30 на Маладзечаншчыне.

03.01.2017 / 14:40

Фота kraj.by

Як паведамілі AUTO.TUT.BY у ДАІ Мінскай вобласці, на 71-м кіламетры трасы Мінск — Маладзечна — Нарач адбылося датычнае сутыкненне грузавога Volvo (малакавоз) з Citroen. Пасля гэтага аўтамабіль Volvo выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з «Газэллю» і Skoda.

У выніку ДТЗ 35-гадовы кіроўца «Газэлі» ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Трое яго пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. 42-гадовая кіроўца Skoda і 53-гадовы кіроўца Volvo у аварыі не пацярпелі.