За мінулы год на вытворчасці загінулі 122 работнікі, з іх 13 былі п'яныя

17.01.2017 / 19:17

Паводле аператыўных даных, у арганізацыях Беларусі за 2016 год на вытворчасці загінулі 122 работнікі — на аднаго работніка менш, чым за 2015 год. Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Трынаццаць загінулых у момант траўмавання знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, адзначылі ў дэпартаменце.