Pixar паказаў схаваную сувязь паміж сваімі мультфільмамі ВІДЭА

18.01.2017 / 17:16

Супрацоўнікі анімацыйнай студыі Pixar прэзентавалі ролік, у якім паказалі эпізоды сваіх мультфільмаў, якія пераклікаюцца паміж сабой. У відэа галоўныя героі адных стужак становяцца эпізадычнымі персанажамі або элементамі дэкору ў іншых.

У роліку можна ўбачыць кадры з мультфільмаў «Галаваломка», «Добры дыназаўр», «Карпарацыя монстраў», «Адважная», «Тачкі», «Уверх!», «Суперсямейка», «Рататуй», «ВАЛЛ-І», «У пошуках Нэма» і трылогіі «Гісторыя цацак».

Па паведамленнях The Independent, прыхільнікі карцін Pixar заўсёды выказвалі здагадкі, што іх героі могуць існаваць у межах аднаго кінасусвету. Мабыць, новым ролікам супрацоўнікі студыі вырашылі пацвердзіць гэтую здагадку.

nn.by