У Расіі немаўля памерла ад алкаголю ў грудным малацэ: яго маці выпіла два літры піва

26.01.2017 / 16:04

У лістападзе 2016 года 26-гадовая жыхарка Пракоп'еўска (Кемераўская вобласць, Расія) выпіла на працягу дня каля двух літраў піва, пакарміла грудным малаком сваё месячнае дзіця і паклала яго спаць.

Раніцай яна выявіла, што сын не падае прыкметаў жыцця і выклікала «хуткую дапамогу».

Медыкі канстатавалі смерць немаўляці. Экспертыза вызначыла, што прычынай смерці стала атручванне алкаголем.

Раней сям'я ў поле зроку супрацоўнікаў паліцыі не трапляла, характарызуецца станоўча. Памерлае дзіця было ў сям'і трэцім.

Цяпер 26-гадовай жанчыне пагражае да двух гадоў калоніі за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

БЮ