На таргах 27 студзеня беларускі рубель умацаваўся да расійскага

27.01.2017 / 13:22

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 студзеня прайшлі чарговыя таргі валютамі. Рубель знізіўся толькі да даляра.

Даляр вырас на BYN0,0073 — да 1,9394 рубля.

Еўра патаннеў на BYN0,0042 — да 2,0699 рубля.

Расійскі рубель знізіўся адразу на BYN0,0249 - да 3,2252 рубля за 100 расійскіх рублёў.