Супербоўл выйграў «Нью-Інглэнд»

06.02.2017 / 08:21

Квотэрбек «Пэтрыотс» атрымлівае трафей Вінса Ламбардзі, фота Chang W. Lee, The New York Times

Сёння ноччу па мінскім часе ў матчы паміж «Нью-Інглэнд Пэтрыотс» і «Атлантай Фальканс», што прайшоў у Х'юстане, вызначыўся чэмпіён Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ).

Гэта галоўная спартыўная падзея года ў Амерыцы. Так, у перапынку спявала Лэдзі Гага, а самыя дарагія рэкламныя ролікі ў часе трансляцыі.

«Нью-Інглэнд» выйграў у «Атланты» ў авертайме з лікам 34:28 (3:21, 6:7, 19:0, 6:0).

«Пэтрыотс» 5-ы раз сталі пераможцамі Супербоула (2001, 2003, 2004, 2014, 2017).

NY Times

Лэдзі Гага, NY Times