Прэм'ер-міністр Украіны папярэдзіў пра адключэнне святла і цяпла, бо актывісты блакуюць пастаўкі вугалю з Данбаса

15.02.2017 / 20:08

Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман папярэдзіў пра магчымае адключэнне святла і цяпла праз дзеянні ўкраінскіх актывістаў, што блакуюць пастаўкі вугалю з тэрыторыі, якую кантралююць сепаратысты ў Данбасе.

Міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Ігар Насалік заявіў, што ў краіне могуць пачацца веерныя адключэнні электраэнергіі.

Урад Украіны 15 лютага аб'явіў пра ўвядзенне надзвычайных мер у энергетыцы.

Па словах Гройсмана, ён звярнуўся ў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны з просьбай прыняць меры для аднаўлення паставак вугалю.