Пад Салігорскам паставілі помнік яйку
Надпіс на помніку кажа: «Усё пачынаецца зь яйка».
23.07.2008 / 17:04
Адзіны ў краіне помнік яйку ўпрыгожвае тэрыторыю перад Салігорскай птушкафабрыкай. Аўтарам праекту й скульптарам зьяўляецца тутэйшы мастак Уладзімер Ламейка.
Перад дзіўным помнікам у вёсцы Краснадворцы спыняюцца мінакі й падоўгу стаяць у роздуме.
Надпіс на помніку кажа: «Усё пачанаецца зь яйка»