«Дынама» прайграла ў першым матчы плэй-оф

21.02.2017 / 21:22

Мінскае «Дынама» прайграла ў першым матчы 1/8 фіналу плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына) яраслаўскаму «Лакаматыву» з лікам 1:2 (0:0, 0:0, 1:2). Гульня прайшла ў Яраслаўлі.

Серыя працягваецца да чатырох перамогаў.

23 лютага каманды таксама згуляюць у Яраслаўлі. 25 і 27 — гульні ў Мінску.