ФОТА трох мужчын, якія ў Віцебску спрабавалі распачаць скандаванне «Слава Расіі»
26.02.2017 / 21:11
Гэтыя трое мужчын падчас мітынгу ў Віцебску крычалі «Слава Расіі».
Аднак люд іх не падтрымаў. Гэты момант трапіў на відэа «Нашай Нівы»:
Праз нейкі час веча зноў пачало скандаваць «Жыве Беларусь!»
Усяго ў Віцебску выйшла на вуліцу некалькі тысяч чалавек. Яшчэ каля 1500 пратэставалі на цэнтральнай плошчы ў Бабруйску. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах.
Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.
Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.
Поўны відэаанлайн з Віцебска: