Былога Апостальскага нунцыя Гуджэроці ўзнагародзілі ордэнам Скарыны

07.03.2017 / 15:34

Прадстаўнікі Ватыкана ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны Апостальскі нунцый ва Украіне, а раней Апостальскі нунцый у Беларусі (2011—2015 гады) Клаўдыа Гуджэроці і дырэктар установы «Музеі Ватыкана» Антоніа Паалучы.