Віталю Рымашэўскаму таксама далі 15 сутак

11.03.2017 / 15:31

Фота Настассі Роўды

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага 11 сакавіка ў Маладзечне за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі на 15 сутак. Прысуд аналагічны таму, што вынеслі Юрыю Губарэвічу і Анатолю Лябедзьку.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Такім чынам, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі прапусцяць усе акцыі пратэсту «недармаедаў», якія былі запланаваныя ў сакавіку, і выйдуць на волю толькі каля 19:30 у Дзень Волі 25 сакавіка.