У Сухараве прарвала трубаправод гарачай вады, у выніку перабоі з водазабеспячэннем Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў

12.03.2017 / 14:40

У мінскім мікрараёне Сухараве на вуліцы Мачульскага прарвала трубаправод гарачага водазабеспячэння, паведамілі TUT.BY відавочцы. На месцы працуе аварыйна-выратавальная служба.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на ліквідацыю аварыі сыдзе некалькі гадзін. Пры гэтым гарачая вада ў дамах мясцовых жыхароў ёсць.