Кіраўнік гродзенскага БНФ пакараны 13 суткамі арышту

14.03.2017 / 13:49

14 сакавіка ў Гродне праходзяць суды за удзел у маршы недармаедаў, піша Радыё Свабода.

Галіна Ламашэвіч аштрафаваная на 7 базавых велічыняў, Верамеенка Вольга — на 15, Мікалай Салянік — на 8.

Старшыня гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.