У мінскім аэрапорце быў затрыманы першы намеснік БСДП «Грамада»

15.03.2017 / 07:16

У мінскім аэрапорце вечарам 14 сакавіка быў затрыманы першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў. Барысаў — адзін з заяўнікаў магілёўскай акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3 «Марш недармаедаў».

Барысаў вяртаўся з Берліна, дзе браў удзел у кангрэсе, які ладзіла нямецкая Сацыял-дэмакратычная партыя.

Яго некалькі гадзін трымалі ў аэрапорце, забралі камп'ютар і флэшку.