Перад «Маршам недармаедаў» на вуліцах Мінска для застрашвання з'явіліся вадамёты ФОТА

15.03.2017 / 12:01

15 сакавіка ў Мінску пройдзе чарговы «Марш недармаедаў». Сталічныя ўлады і міліцыя рыхтуюцца да акцыі: у цэнтры Мінска з'явіліся міліцэйскія вадамёты.

Гэтыя аўтамабілі прызначаныя для працы падчас масавых беспарадкаў. На даху ўстаноўлены магутныя вадамёты, а адвалы (нажы) прызначаныя для расчысткі барыкадаў.

У цэнтры Мінска было заўважана пяць такіх аўтамабіляў. Два з іх прыпаркаваны ў адным з двароў па праспекце Незалежнасці.

Нагадаем, сёння ў Мінску пройдзе «Марш недармаедаў». Акцыя пройдзе па зацверджаным уладамі сцэнары: збор а 17.30 каля Акадэміі навук, затым шэсце ў бок плошчы Бангалор. Па ухваленай гарадскімі ўладамі заяўцы, шэсце павінна адбыцца з 18.00 да 20.00.