Людзі на прыпынку ў Мінску аказалі супраціўленне ціхарам ВІДЭА

15.03.2017 / 20:44

Пасля «Маршу недармаедаў» у Мінску актывістаў анархісцкага руху затрымалі — у транспарце па дарозе з акцыі. Адзначым, яны ўвесь час былі на вачах у журналістаў і нічога не парушалі. Пасля завяршэння акцыі анархісты прасілі людзей праводзіць іх да прыпынку грамадскага транспарту, каб яны маглі пазбегнуць затрыманняў. Іх пасадзілі ў тралейбус, але тыя праехалі недалёка. Людзі ў цывільным уварваліся ў тралейбус, але актывісты так проста не здаліся. 

«Скаціна, за што б'еш? Фашысты недабітыя! За нашы падаткі!» — крычаць на ціхароў жанчыны на прыпынку, але марна.

nn.by