Дзіцячае «Еўрабачанне-2017» пройдзе 26 лістапада

16.03.2017 / 22:27

XV Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» прыме сталіца Грузіі Тбілісі. Конкурс пройдзе ў Палацы спорту, паведамілі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе.

Прадстаўніца Грузіі 11-гадовая Марыям Мамадашвілі ў 2016 годзе стала пераможцай творчага спаборніцтва з песняй «Mzeo» («Сонца»).

Грузія — адна з самых паспяховых краін на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне»: краіна выйграла спаборніцтва тройчы — у 2008, 2011 і 2016 гадах. Прымаць конкурс Грузія будзе ўпершыню.