Беларус Ягор Шаранкоў рве ўкраінскі «Голас краіны» ВІДЭА

абноўлена

19.03.2017 / 11:39

18 сакавіка стала вядома, што 19-гадовы студэнт Універсітэта культуры Ягор Шаранкоў прадставіць Беларусь у вакальным конкурсе «Славянскага базара—2017».

Таксама Ягор бярэ ўдзел у папулярным украінскім конкурсе «Голас краіны». Яго выкананне бітлоўскай Back in USSR проста агаломшыла і журы, і гледачоў.

Ягор Шаранкоў трапіў у каманду музыкі Сяргея Бабкіна і прайшоў у наступны этап «Голасу краіны».

nn.by